Міжнародная платформа па прыцягненню да адказнасці для Беларусі (“IAPB”) апублікавала сваю пятую справаздачу аб праведзенай працы за перыяд з красавіка па верасень 2023 года. Платформа накіравала падрабязныя матэрыялы ў органы крымінальнага правасуддзя яшчэ дзвюх дзяржаў і аказала падтрымку УВКПЧ у вывучэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама дакладчыку Маскоўскага механізма АБСЕ. Падтрымка, аказаная Платформай дакладчыку Маскоўскага механізма АБСЕ, спрыяла яго высновам пра здзяйсненне шэрагу парушэнняў правоў чалавека дзяржаўнымі суб’ектамі ў Беларусі, і паслужыла падставай для яго закліку да міжнароднай супольнасці прыкласці больш намаганняў для прыцягнення вінаватых да адказнасці і працягваць аказваць падтрымку пацярпелым, грамадзянскай супольнасці і іншым суб’ектам, што ўдзельнічаюць у працы па прыцягненню да адказнасці.