ХТО МЫ ТАКІЯ

ХТО МЫ ТАКІЯ

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі — гэта кансорцыум незалежных беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, які складаецца з Кіруючага камітэта і Кансультатыўнага савета, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць пры падтрымцы Сакратарыята.

КІРУЮЧЫ КАМІТЭТ

  • DIGNITY – Дацкі інстытут супраць катаванняў (старшыня)
  • Праваабарончы цэнтр “Вясна” (сустаршыня)
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі (сустаршыня)
  • Redress (сустаршыня)

 

Кансультатыўны савет

Акрамя шэрагу беларускіх арганізацый, у склад Кансультатыўнага савета ўваходзяць наступныя арганізацыі:

  • Еўрапейскі цэнтр па канстытуцыйных правах і правах чалавека (European Center for Constitutional and Human Rights (ECCHR))
  • Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (International Federation for Human Rights (FIDH))
  • Міжнародны савет па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (International Rehabilitation Council for Torture Victims (IRCT))
  • Нарвежскі Хельсінкскі камітэт (Norwegian Helsinki Committee)
  • Лекары за правы чалавека (Physicians for Human Rights (PHR))
  • Рэпарцёры без межаў (Reporters Without Borders (RSF)
  • Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (World Organisation Against Torture (OMCT))

 

Сакратарыят

Сваю дзейнасць Платформа вядзе з дапамогай Сакратарыята, куды ўваходзяць юрысты і лекары, якія маюць вопыт у галіне крымінальных расследаванняў і судовага пераследу. Сакратарыят месціцца ў штаб-кватэры DIGNITY ў Капенгагене.