МЭТА

МЭТА

Мэтай Платформы з’яўляецца збор, кансалідацыя, праверка і захоўванне інфармацыі і доказаў злачынстваў па міжнародным праве, магчыма здзейсненых у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2020 г. і ў наступны перыяд. Для гэтага Платформа будзе абапірацца на бягучую працу беларускіх праваабарончых арганізацый па зборы інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

Інфармацыя і доказы, сабраныя платформай, будуць падтрымліваць незалежныя і справядлівыя крымінальныя расследаванні і судовыя разбіральніцтвы ў адпаведнасці з міжнародным правам і стандартамі, у нацыянальных або міжнародных судах або трыбуналах, якія маюць або могуць мець юрысдыкцыю ў дачыненні да гэтых злачынстваў. Доказы могуць таксама служыць падставай для іншых разбіральніцтваў, накіраваных на забеспячэнне адказнасці за злачынствы па міжнародным праве, меркавана ўчыненых у Беларусі.

Для дасягнення гэтых мэтаў Платформа:

  • Працуе ў партнёрстве з беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, ажыццяўляючы збор, верыфікацыю і кансалідацыю інфармацыі і доказаў злачынстваў па міжнародным праве, меркавана ўчыненых у Беларусі;
  • Захоўвае інфармацыю і доказы ў фізічных і лічбавых архівах; і
  • Рыхтуе доказныя і аналітычныя матэрыялы для выкарыстання органамі следства і пракуратуры, а таксама ў іншых працэсах, звязаных з прыцягненнем да адказнасці.


Платформа імкнецца эфектыўна ўкараняць арыентаваны на пацярпелых падыход да збору і захаванню інфармацыі і доказаў, які ўлічвае іх траўмы. Пры выкананні сваіх задач Платформа ўключае гендэрны аналіз ва ўсе асноўныя кампаненты сваёй працы, так, каб збор і аналіз інфармацыі і доказаў ажыццяўляўся з выкарыстаннем гендэрна-кампетэнтных падыходаў.