Press statements

Progress reports

Progress reports

22.02.2022

Second Progress Report 09/21-01/22

Despite the worsening security situation in Belarus and increasing risks posed to the International Accountability Platform for Belarus’ (IAPB) co-leads—Human Rights Centre “Viasna” (Viasna) and International Committee for the Investigation of Torture in Belarus (International Committee)— during the reporting period, the IAPB made substantial strides towards meeting its objectives to collect, consolidate, verify and preserve information and evidence of crimes under international law allegedly committed in Belarus and assist fair and independent criminal proceedings and other accountability bodies and processes, including the UN Office of the High Commissioner’s examination on the human rights situation in Belarus (OEB). Moreover, the IAPB has engaged with the prosecutorial authorities of a number of European states that are investigating crimes under international law committed in Belarus or may exercise jurisdiction over them. Within one year of operation, the IAPB created the institutional structures necessary to meet its objectives in accordance with international best practice standards and carried out substantial work according to the project plans.

Download full report here
Download the full report in Belarussian
Download the full report in Russian

01.09.2021

Першая паўгадавая справаздача — верасень 2021 года

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (Платформа) прадстаўляе справаздачу за першыя шэсць месяцаў сваёй працы. Платформа, якая стартавала 24 сакавіка 2021 года як кансорцыум НДА пры падтрымцы групы дзяржаў, была створана для збору, апрацоўкі, праверкі і захавання інфармацыі, дакументацыі і доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека, якія складаюць злачынствы па міжнародным праве, здзейсненых у Беларусі ў перыяд з 9 жніўня 2020 года. Гэта робіцца з мэтай садзейнічання незалежным крымінальным расследаванням і крымінальнаму судаводству ў адпаведнасці са стандартамі міжнароднага права ў нацыянальных, рэгіянальных або міжнародных судах або трыбуналах, якія маюць або могуць у будучыні мець юрысдыкцыю ў дачыненні да гэтых злачынстваў у адпаведнасці з міжнародным правам.

Платформа карыстаецца падтрымкай шырокага кола дзяржаў, у прыватнасці Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ісландыі, Канады, Латвіі, Літвы, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі, а таксама Еўрапейскага Саюза.  Гэтая падтрымка была выказана ў сумеснай заяве, апублікаванай 24 сакавіка 2021 года.