Нягледзячы на пагаршэнне сітуацыі з бяспекай у Беларусі і рост рызыкаў для сукіраўнікоў Міжнароднай платформы па прыцягненню вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB) – Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі — – за справаздачны перыяд IAPB дамаглася значных поспехаў у дасягненні сваіх мэтаў па зборы, кансалідацыі, верыфікацыі і захаванні інфармацыі і доказаў злачынстваў па міжнародным праве, меркавана здзейсненых у Беларусі, і садзейнічанні справядліваму і незалежнаму крымінальнаму судаводству і іншым органам і працэсам па прыцягненню да адказнасці, у тым ліку Экспертызе Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў Беларусі (OEB). Акрамя таго, IAPB узаемадзейнічае з органамі пракуратуры шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, якія расследуюць злачынствы па міжнародным праве, здзейсненыя ў Беларусі, або могуць ажыццяўляць юрысдыкцыю над імі. На працягу года сваёй працы IAPB стварыла інстытуцыйныя структуры, неабходныя для дасягнення сваіх мэтаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і лепшымі практыкамі, а таксама правяла значную працу паводле вызначаных планаў.
Contact Us
information
Contact Us
information