Press statements

07.11.2024

У БЕЛАРУСІ ПРАЦЯГВАЮЦЦА ШЫРОКАМАШТАБНЫЯ РЭПРЭСІІ, АЛЕ АДКРЫВАЮЦЦА НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ ПРЫЦЯГНЕННЯ ВІНАВАТЫХ ДА АДКАЗНАСЦІ

у Беларусі працягваюцца шырокамаштабныя палітычныя рэпрэсіі і падаўленне іншадумства, але адкрываюцца новыя магчымасці для прыцягнення вінаватых да адказнасці за міжнародныя злачынствы, здзейсненыя з 2020 года, у першую чаргу ў сувязі з перадачай урадам Літвы сітуацыі ў Беларусі ў Міжнародны крымінальны суд (МКС), адзначае Платформа IAPB у сваёй апошняй справаздачы аб ходзе работы.

“У Беларусі захоўваецца надзённая неабходнасць барацьбы з беспакаранасцю за сур’ёзныя міжнародныя злачынствы”, – заявіла Андрэа Хубер, кіраўнік Платформы. “Перадача Літвой сітуацыі ў Беларусі ў МКС-гэта важны першы крок да прыцягнення некаторых вінаватых да адказнасці за некаторыя злачынствы. Мы спадзяемся, што іншыя дзяржавы падтрымаюць гэтыя намаганні, далучыўшыся да гэтага звароту або заняўшыся ўласнымі расследаваннямі злачынстваў, якія не былі ў яго ўключаны, каб правасуддзе адбылося ў дачыненні да ўсіх здзейсненых злачынстваў. Платформа гатовая прадставіць доказы, якія адпавядаюць стандартам крымінальнага правасуддзя, якія мы збіраем з 2021 года”.

З 2020 года колькасць палітычных зняволеных застаецца па-ранейшаму высокай: па стане на 29 верасня 2024 года ў зняволенні знаходзілася 1325 чалавек, у тым ліку Алесь Бяляцкі, кіраўнік “Вясны”, адной з арганізацый-сузаснавальнікаў Платформы. Паводле наяўнай інфармацыі, палітычныя зняволеныя часта знаходзяцца ва ўмовах жорсткага турэмнага рэжыму, утрымліваюцца ў ізаляваных камерах, пазбаўленыя доступу да медыцынскай дапамогі і часта не маюць сувязі са знешнім светам — без доступу да іх сям’яў або адвакатаў. Улады таксама працягваюць выкарыстоўваць “антыэкстрэмісцкія законы” для процідзеяння дзейнасці праваабарончых арганізацый.

Невыкананне Беларуссю сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека стала яшчэ больш відавочным на працягу справаздачнага перыяду, калі Камітэт ААН супраць катаванняў усталяваў, што “катаванні ў Беларусі носяць сістэматычны характар”, а Еўрапейскі парламент прыняў у верасні рэзалюцыю, якая выказвае занепакоенасць з нагоды таго, што каля 300 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць краіну з 2020 года, а таксама пераследу, з якімі яны працягваюць сутыкацца ў выгнанні.

Нягледзячы на цяжкую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, справаздача падкрэслівае крокі, зробленыя Платформай, каб забяспечыць дакументаванне сур’ёзных міжнародных злачынстваў, здзейсненых беларускімі ўладамі, і прадставіць доказы органам, якія займаюцца расследаваннем і пераследам, з захаваннем стандартаў крымінальнага правасуддзя.

Пры гэтым Платформа працягвае пашыраць сваю базу інфармацыі, фактычных дадзеных і аналітычных матэрыялаў. З красавіка па верасень 2024 года былі сабраны сведчанні ад 105 пацярпелых/сведак, у выніку чаго агульная колькасць інтэрв’ю дасягнула 2 637, а калекцыя закрытых крыніц папоўнілася да 29 492 дакументаў. За справаздачны перыяд Платформа атрымала яшчэ тры запыты ад дзяржаўных органаў аб дапамозе ў правядзенні патэнцыйных расследаванняў меркаваных міжнародных злачынстваў, здзейсненых у Беларусі, у выніку чаго колькасць запытаў дасягнула васьмі ад пяці дзяржаў.

Разам з іншымі арганізацыямі, Платформа заклікала іншыя дзяржавы-ўдзельніцы МКС далучыцца да звароту літоўскага ўрада ў МКС і бярэцца прадставіць доказы офісу Пракурора МКС падчас папярэдняга разгляду. Паколькі зварот, у выпадку яго прыняцця, будзе ахопліваць толькі некаторыя злачынствы, здзейсненыя ў Беларусі (злачынствы супраць чалавечнасці, у тым ліук дэпартацыю, пераслед і іншыя бесчалавечныя дзеянні), Платформа заклікала нацыянальныя органы пракуратуры працягнуць расследаванне і пераслед іншых міжнародных злачынстваў, здзейсненых у Беларусі, такіх як катаванні, гендарны гвалт і незаконнае ўтрыманне пад вартай.

Платформа таксама працягне прадастаўляць інфармацыю групе незалежных экспертаў ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі (ГНЭБ), новаму следчаму органу, створанаму ў красавіку Саветам ААН па правах чалавека.

Аб Платформе IAPB:

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB), створаная ў сакавіку 2021 года, — гэта кансорцыум беларускіх і міжнародных НДА, які збірае, кансалідуе, верыфікуе і захоўвае доказы грубых парушэнняў правоў чалавека, меркавана здзейсненых беларускімі ўладамі і іншымі асобамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх.

IAPB падтрымлівае расследаванні нацыянальных органаў пракуратуры і міжнародных органаў па прыцягненні да адказнасці, надаючы ім доступ да сабраных доказаў і аналітыкі. З моманту свайго стварэння Платформа атрымала восем запытаў аб дапамозе ад пяці дзяржаў, чатыры запыты на інфармацыю ад Экспертызы ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека (УВКПЧ), адзін запыт ад дакладчыка Маскоўскага механізму АБСЕ, а таксама некалькі запытаў ад арганізацый грамадзянскай супольнасці і адвакатаў, якія працуюць над расследаваннем злачынстваў, здзейсненых у
Беларусі.

Па дадатковую інфармацыю просім звяртацца да Андрэа Хубер, кіраўніка IAPB, па адрасе anhu@dignity.dk.