Press statements

01.02.2022

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB): Рашэнне Беларусі не ўзбуджаць крымінальныя расследаванні па заявах аб катаваннях і жорсткім абыходжанні парушае яе абавязацельствы па міжнародным праве.

Акрамя таго, 26 жніўня 2021 года Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь заявіў, што не будзе пачынаць расследаванне або крымінальны пераслед па заявах аб катаваннях і іншых міжнародных злачынствах, у тым ліку аб жорсткім пазбаўленні волі і сэксуальным гвалце.

Паводле заявы СК, гэтае рашэнне тычылася заяў, пададзеных у Следчы камітэт РБ 680 асобамі, затрыманымі ў перыяд з пачатку жніўня 2020 года. Следчы камітэт далей заявіў, што ўсе выпадкі прымянення дзяржаўнымі органамі фізічнай сілы ў існуючай абстаноўцы адпавядалі беларускаму заканадаўству.

Гэта заява — першая ў сваім родзе, і дэманструе нежаданне Беларусі праводзіць аператыўныя, эфектыўныя і бесстароннія расследаванні па абвінавачаннях у датычнасьці дзяржаўных органаў да злачынстваў па міжнародным праве. Поўная адмова Следчага камітэта Беларусі ва ўзбуджэнні крымінальных спраў у адказ на значную колькасць заяваў аб катаваннях і жорсткім абыходжанні, у тым ліку сэксуальным гвалце, з боку дзяржаўных органаў да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года парушае абавязальніцтвы Беларусі па міжнародным праве.
У прыватнасці, згодна з артыкулам 12 Канвенцыі ААН супраць катаванняў (UNCAT), Беларусь абавязаная правесці хуткае і бесстаронняе расследаванне, калі маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што катаванні або жорсткае абыходжанне ў любой форме мелі месца на любой тэрыторыі, якая знаходзіцца пад яе юрысдыкцыяй. Артыкул 13 Канвенцыі прадастаўляе асобам, якія перажылі катаванні, права на прад’яўленне скаргі кампетэнтным уладам і на хуткі і бесстаронні разгляд імі такой скаргі.  Дзяржава павінна прыняць меры для забеспячэння абароны пацярпелых ад далейшага жорсткага абыходжання або запалохвання.

У сувязі з гэтым Платформа заклікае Беларусь выконваць свае абавязальніцтвы па міжнародным праве. У прыватнасці, Беларусь, як і любая іншая дзяржава-удзельнік Канвенцыі ААН супраць катаванняў, павінна забяспечыць аператыўнае, эфектыўнае і бесстаронняе расследаванне заяў аб катаваннях і іншых злачынствах па міжнародным праве. Акрамя таго, Платформа заклікае да разгляду любой скаргі на рашэнне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь аб адмове ва ўзбуджэнні расследавання, і да абароны асоб, якія заяўляюць аб жорсткім абыходжанні, з дапамогай падачы скаргаў або апеляцый, ад любых формаў жорсткага абыходжання, запалохвання або іншых формаў пераследу, у адпаведнасці з міжнародным правам.

У адпаведнасці са сваім мандатам, Платформа працягне збор, захаванне і аналіз інфармацыі і доказаў злачынстваў па міжнародным праве, здзейсненых беларускімі ўладамі да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яе мэта — зрабіць свой унёсак у працэсы прыцягнення вінаватых да адказнасці, якія забяспечаць справядлівасць для пацярпелых і іх супольнасцяў.

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі ўяўляе сабой кансорцыум НДА, у які ўваходзяць 14 беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, пад кіраўніцтвам Дацкага інстытута супраць катаванняў DIGNITY, ПЦ “Вясна”, ГА “Прававая ініцыятыва” ад імя Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі і REDRESS.  Платформа мае падтрымку ад 21 дзяржавы.

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB) асуджае затрыманне праваабаронцаў.

З 14 ліпеня ў Беларусі затрымана не менш за 9 праваабаронцаў, праведзеныя дзясяткі ператрусаў у офісах розных арганізацый грамадзянскай супольнасці і прыватных кватэрах асобных праваабаронцаў. Гэты маштабны наступ на грамадзянскую супольнасць у Беларусі — яшчэ адна спроба рэжыму Лукашэнкі прымусіць іншадумцаў маўчаць, абмежаваць асноўныя правы чалавека і спыніць законнае дакументаванне парушэнняў правоў чалавека, якія здзяйсняюцца гэтым рэжымам. Такое дакументаванне неабходна для прыцягнення вінаватых да адказнасці. На дадзены момант, ужо задакументавана больш за 2000 выпадкаў сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека.

Затрыманыя праваабаронцы могуць утрымлівацца пад вартай на працягу 72 гадзін, і на працягу гэтага тэрміну яны павінны альбо быць вызваленыя, альбо ім павінна быць прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства. Многім з затрыманых ужо прад’яўленыя абвінавачванні.

Платформа асуджае такое падаўленне грамадзянскай супольнасці і заклікае да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных затрыманых і зняволеных, якія ўтрымліваюцца пад вартай з грубым парушэннем міжнароднага права правоў чалавека. Незалежна ад дзеянняў рэжыму, Платформа працягне дакументаванне сур’ёзных парушэнняў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека з мэтай садзейнічання прыцягненню вінаватых да адказнасці, правасуддзю і справядлівасці для пацярпелых.

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі ўяўляе сабой кансорцыум НДА, у які ўваходзяць 14 беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, пад кіраўніцтвам DIGNITY, ПЦ “Вясна”, ГА “Прававая ініцыятыва” ад імя Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў і REDRESS.  Платформа будзе збіраць, кансалідаваць, правяраць і захоўваць інфармацыю, дакументацыю і доказы сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі са жніўня 2020 года. Платформа мае падтрымку ад 21 дзяржавы.