06.07.2026

Праграмны выступ на паседжанні АБСЕ, прысвечаным катаванням і шматбаковаму супрацоўніцтву, 29 чэрвеня 2026 года

Кіраўнік Міжнароднай платформы па прыцягненні да адказнасці для Беларусі (IAPB) Андрэа Хубер выступіла з асноўным дакладам на дадатковым паседжанні АБСЕ па чалавечым вымярэнні «Папярэджанне катаванняў і жорсткага абыходжання: умацаванне супрацоўніцтва і імплементацыя“, якое прайшло ў Вене 29-30 чэрвеня 2026 года. У сваім выступе яна падкрэсліла важнасць шматбаковага супрацоўніцтва, дакументавання, арыентаванага на пацярпелых, і механізмаў прыцягнення да адказнасці ў барацьбе з катаваннямі і прасоўванні правасуддзя і пакрыцця шкоды ахвярам, абапіраючыся на досвед Платформы IAPB. Запіс выступу (па-ангельску) даступны ніжэй, а поўны тэкст выступу можна спампаваць тут.

Паседжанне, арганізаванае дзеючым старшынствам Швейцарыі ў АБСЕ і Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), сабрала дзяржавы-ўдзельніцы, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, міжнародныя арганізацыі і экспертаў для абмеркавання практычных мер па папярэджанні катаванняў і жорсткага абыходжання, умацаванні гарантый абароны, а таксама ўдасканаленні механізмаў прыцягнення да адказнасці і кампенсацыі шкоды ахвярам. З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца тут.