10.11.2025

Дзявятая справаздача аб ходзе работы

Дзявятая справаздача аб прагрэссе Платформы IAPB прадстаўляе агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка па 30 верасня 2025 года і апісвае намаганні Платформы па прасоўванні правасуддзя і забеспячэння адказнасці.

У справаздачны перыяд рэпрэсіі ў Беларусі заставаліся надзвычай жорсткімі і адзначаліся палітычна матываваным пераследам, адвольнымі затрыманнямі, катаваннямі і жорсткім абыходжаннем, а таксама транснацыянальным пераследам беларусаў за мяжой. З 2020 года было зафіксавана больш за 7500 палітычна матываваных прысудаў; больш за 1100 чалавек застаюцца зняволенымі па палітычных прычынах. Эксперты ААН прыйшлі да высновы, што прэзідэнт Лукашэнка і іншыя высокапастаўленыя службовыя асобы нясуць адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці, у тым ліку за пераслед і пазбаўленне волі, у рамках арганізаванага рэпрэсіўнага апарату.

Платформа IAPB працягвае збіраць, верыфікаваць і аналізаваць доказы гэтых парушэнняў. Па стане на верасень 2025 года было праведзена больш за 3200 інтэрв’ю з пацярпелымі і сведкамі, а таксама надзейна захавана і прамаркіравана больш за два мільёны матэрыялаў з адкрытых крыніц для падтрымкі расследаванняў нацыянальных і міжнародных механізмаў забеспячэння адказнасці.

На сённяшні дзень мы перадалі доказы і аналітычныя матэрыялы пракуратурам шасці дзяржаў у адказ на адзінаццаць запытаў, а таксама ў Канцылярыю Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) паводле артыкула 15 Рымскага статута, у межах папярэдняга вывучэння сітуацыі ў Літве/Беларусі. Акрамя таго, 717 пацярпелых ужо атрымалі псіхалагічную і псіхасацыяльную падтрымку у рамках Платформы IAPB, у тым ліку праз сістэму накіраванняў і комплексны клінічны маніторынг і ацэнку.

Сярод іншых ключавых дасягненняў — публікацыя дакладу “Шляхі да забеспячэння адказнасці ў Беларусі” і Практычнага кіраўніцтва Падыход, арыентаваны на пацярпелых, пры дакументаванні ў мэтах прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Нягледзячы на пастаянныя рызыкі і фінансавыя выклікі, Платформа IAPB застаецца краевугольным каменем міжнародных намаганняў па дакументаванні парушэнняў, умацаванні пацярпелых і дасягненні справядлівасці для народа Беларусі.