Press statements

08.10.2021

Брыфінг для Савета Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый падчас паседжання па формуле Арыі аб сітуацыі ў Беларусі, 8 кастрычніка 2021 года

8 кастрычніка 2021 года кіраўнік IAPB Енс Модвіг і прадстаўнік IAPB і сузаснавальнік Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі Вікторыя Фёдарава прынялі ўдзел у сустрэчы СБ ААН па формуле Арыі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі.

Неафіцыйная віртуальная сустрэча высокага ўзроўню была праведзеная ў Савеце Бяспекі ААН па ініцыятыве Эстоніі, каб прыцягнуць увагу да пагаршэння сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і дзеянняў беларускіх уладаў, што парушаюць міжнароднае права, такім як прымус да пасадкі грамадзянскага самалёта.

Асноўным дакладчыкам выступіла памочнік Генеральнага сакратара па правах чалавека (УВКПЧ) у Нюь-Ёрку Ілзэ Брэндс Кехрыс. Эстонія выступіла ініцыятарам сустрэчы, якую падтрымала рэкордная колькасць су-ініцыятараў — 32 краіны, у тым ліку некалькі членаў Савета Бяспекі ААН і іншых членаў ААН з Еўропы і не толькі.

Глядзіце запіс сустрэчы па формуле Арыі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі, тут

Глядзіце фотагалерэю сустрэчы па формуле Арыі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі, тут