2021
02.12.2021
2 снежня 2021 года старшы пракурор IAPB Кейт Віньесваран і прадстаўнік IAPB Вікторыя Фёдарава, сузаснавальнік Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, прынялі ўдзел у паралельным мерапрыемстве высокага ўзроўню “Даклад Маскоўскага механізма АБСЕ па Беларусі: прыцягненне вінаватых да адказнасці і правасуддзе для ахвяр”. Мерапрыемства праходзіла паралельна з 28-м паседжаннем Савета міністраў АБСЕ ў Стакгольме.
Яно праводзілася для прыцягнення ўвагі да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і садзеяння абмеркаванню дзяржавамі-удзельніцамі АБСЕ і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці магчымых далейшых крокаў па выкананні рэкамендацый Даклада Маскоўскага механізма АБСЕ, каб забеспечыць прыцягненне вінаватых да адказнасці і правасуддзе для ахвяр парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
30.11.2021
30 лістапада 2021 года старшы пракурор IAPB Кейт Віньесваран прадставіла працу Платформы Падкамітэту Еўрапейскага парламента па правах чалавека.
Гэта мерапрыемства, трэцяе паседжанне платформы Еўрапейскага парламента па барацьбе з беспакаранасцю ў Беларусі, было прысвечана прыцягненню вінаватых да адказнасці і правасуддзю для ахвяр. Еўрапарламентары разам з выбітнымі членамі беларускай грамадзянскай супольнасці і акадэмічных колаў, а таксама прадстаўнікамі іншых інстытутаў ЕС разгледзелі варыянты рэакцыі міжнароднай супольнасці на падзеі, што адбываюцца ў Беларусі, дзе пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года працягваецца бязлітаснае падаўленне іншадумства з боку дзяржавы.
У прыватнасці, удзельнікі даследвалі выкарыстанне ўніверсальнай юрысдыкцыі для расследавання і пераследу злачынстваў, здзейсненых беларускім рэжымам, а таксама ролю, якую маглі б адыграць у выпадку з Беларуссю такія інстытуты, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН.
Глядзіце запіс брыфінгу Падкамітэту Еўрапейскага парламента па правах чалавека тут
08.10.2021
8 кастрычніка 2021 года кіраўнік IAPB Енс Модвіг і прадстаўнік IAPB і сузаснавальнік Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі Вікторыя Фёдарава прынялі ўдзел у сустрэчы СБ ААН па формуле Арыі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі.
Неафіцыйная віртуальная сустрэча высокага ўзроўню была праведзеная ў Савеце Бяспекі ААН па ініцыятыве Эстоніі, каб прыцягнуць увагу да пагаршэння сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і дзеянняў беларускіх уладаў, што парушаюць міжнароднае права, такім як прымус да пасадкі грамадзянскага самалёта.
Асноўным дакладчыкам выступіла памочнік Генеральнага сакратара па правах чалавека (УВКПЧ) у Нюь-Ёрку Ілзэ Брэндс Кехрыс. Эстонія выступіла ініцыятарам сустрэчы, якую падтрымала рэкордная колькасць су-ініцыятараў — 32 краіны, у тым ліку некалькі членаў Савета Бяспекі ААН і іншых членаў ААН з Еўропы і не толькі.
Глядзіце запіс сустрэчы па формуле Арыі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі, тут
Глядзіце фотагалерэю сустрэчы па формуле Арыі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі, тут