Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (Платформа) прадстаўляе справаздачу за першыя шэсць месяцаў сваёй працы. Платформа, якая стартавала 24 сакавіка 2021 года як кансорцыум НДА пры падтрымцы групы дзяржаў, была створана для збору, апрацоўкі, праверкі і захавання інфармацыі, дакументацыі і доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека, якія складаюць злачынствы па міжнародным праве, здзейсненых у Беларусі ў перыяд з 9 жніўня 2020 года. Гэта робіцца з мэтай садзейнічання незалежным крымінальным расследаванням і крымінальнаму судаводству ў адпаведнасці са стандартамі міжнароднага права ў нацыянальных, рэгіянальных або міжнародных судах або трыбуналах, якія маюць або могуць у будучыні мець юрысдыкцыю ў дачыненні да гэтых злачынстваў у адпаведнасці з міжнародным правам.
Платформа карыстаецца падтрымкай шырокага кола дзяржаў, у прыватнасці Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ісландыі, Канады, Латвіі, Літвы, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі, а таксама Еўрапейскага Саюза. Гэтая падтрымка была выказана ў сумеснай заяве, апублікаванай 24 сакавіка 2021 года.
Contact Us
information
Contact Us
information