Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus) – гэта кааліцыя незалежных няўрадавых арганізацый, якія аб’ядналі свае намаганні для збору, апрацоўкі, верыфікацыі і захавання доказаў сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека, якія з’яўляюцца злачынствамі супраць чалавечнасці, учыненых беларускімі ўладамі і іншымі суб’ектамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і ў наступны перыяд, у мэтах падтрымкі органаў па прыцягненні вінаватых да адказнасці.
Платформа была створана 24 сакавіка 2021 года ў адказ надаклад дакладчыка ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ Пастаяннаму савету АБСЕ ад 5 лістапада 2020 года. Сярод іншага, даклад заклікае дзяржавы прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у катаваннях і бесчалавечным абыходжанні, у тым ліку сэксуальным гвалце, і іншых грубых парушэннях правоў чалавека, здзейсненых у кантэксце прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года.
Платформа карыстаецца падтрымкай шырокага кола дзяржаў, у прыватнасці Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ісландыі, Канады, Латвіі, Літвы, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі, а таксама Еўрапейскага Саюза.
Contact Us
information
Contact Us
information