Пра нас

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus) — гэта кааліцыя незалежных праваабарончых арганізацый, якія аб’ядналі свае намаганні для збору, апрацоўкі, праверкі і захавання доказаў сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку катаванняў, здзейсненых беларускімі ўладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і ў пазнейшы перыяд.

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці пачала працу 24 сакавіка 2021 года.

Платформа створана ў мэтах выканання рэкамендацый прафесара Вольфганга Бенедэка, дакладчыка ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ, прадстаўленых у яго дакладзе Пастаяннаму Савету АБСЕ 5 лістапада 2020 г. аб меркаваных парушэннях правоў чалавека ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 9 жніўня  Дакладчык Маскоўскага механізму прадстаўляе даклад Пастаяннаму Савету АБСЕ аб меркаваных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі | АБСЕ.

Платформу падтрымлівае шырокае кола дзяржаў, у прыватнасці Аўстрыя, Бельгія, Велікабрытанія, Германія, Данія,  Злучаныя Штаты Амерыкі, Ісландыя, Канада, Латвія, Літва, Нарвегія, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Славакія, Фінляндыя, Чэхія, Ліхтэнштэйн, Швейцарыя і Эстонія, як гэта выказана ў іх сумеснай заяве ад 24 сакавіка 2021 г.

Мэта

Мэтай Платформы з’яўляецца збор, апрацоўка, праверка і захаванне інфармацыі, дакументацыі і доказаў сур’ёзных парушэнняў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, здзейсненых у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. і ў далейшы перыяд. Для гэтага Платформа будзе абапірацца на бягучую працу беларускіх праваабарончых арганізацый па дакументаванні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Дакументацыя, сабраная Міжнароднай платформай, будзе выкарыстоўвацца падчас любых будучых незалежных крымінальных расследаванняў і судовых разглядаў у адпаведнасці са стандартамі міжнароднага права ў нацыянальных, рэгіянальных або міжнародных судах або трыбуналах, якія маюць або могуць у будучыні мець юрысдыкцыю ў дачыненні да гэтых злачынстваў у адпаведнасці з міжнародным правам.

Праца Платформы не замяняе магчымага будучага расследавання пад эгідай ААН, накіраванага на садзейнічанне прыцягненню вінаватых да адказнасці і забеспячэнне правасуддзя для ахвяр у Беларусі; наадварот, яна запоўніць прабел шляхам збору і захавання доказаў да таго часу, пакуль не будзе створаны і не пачне дзейнічаць механізм ААН з такімі паўнамоцтвамі. Па заканчэнні паўнамоцтваў Платформы сабраныя і захаваныя даныя будуць перададзеныя ва Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Арганізацыя

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненню вінаватых да адказнасці — гэта кансорцыум незалежных беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый.

Кіруючы камітэт

  • DIGNITY – Дацкі інстытут супраць катаванняў (старшыня)
  • Праваабарончы цэнтр “Вясна” (сустаршыня)
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі (сустаршыня)
  • Redress (сустаршыня)

Кансультатыўная рада

  • Еўрапейскі цэнтр па канстытуцыйных правах і правах чалавека (European Center for Constitutional and Human Rights (ECCHR))
  • Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (International Federation for Human Rights (FIDH))
  • Міжнародны савет па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (International Rehabilitation Council for Torture Victims (IRCT))
  • Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт (Norwegian Helsinki Committee)
  • Лекары за правы чалавека (Physicians for Human Rights (PHR))
  • Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (World Organisation Against Torture (OMCT))
  • Рэпарцёры без межаў (Reporters Without Borders (RSF))

у дадатак шэраг беларускіх арганізацый

 

Сакратарыят

Сакратарыят будзе знаходзіцца ў офісе Dignity ў Капенгагене.